Разумны падыход да эканоміі і беражлівасці

28—29 сакавіка ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбыўся заключны этап ХІІ Рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”. Сёлета конкурс прайшоў пры падтрымцы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі.

Рэспубліканскі конкурс “Энергамарафон” ахоплівае ўсе ўстановы адукацыі, акрамя УВА. Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі з’яўляюцца, безумоўна, школы і дзіцячыя сады. Сёлета конкурс праводзіўся ў 2 этапы і па 4 намінацыях.

Папулярнай сярод навучэнцаў з’яўляецца “Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў”. У гэтай намінацыі дзеці пры дапамозе танцаў, тэатральных выступленняў расказваюць, як важна эканоміць і эфектыўна выкарыстоўваць энергію, каб зберагчы навакольнае асяроддзе. Сёлета ў гэтым кірунку з нумарам “Прыдзвінская акадэмія энергазберажэння” перамаглі навучэнцы сярэдняй школы № 12 Віцебска.подробнее…

Читайте также:

Добавить комментарий

BelarusianEnglishRussian