Страница посвящена историко-культурному, духовному наследию белорусского народа и достижениям Республики Беларусь

Будынак нашай школы размяшчаецца па вуліцы, якая названа ў гонар народнага паэта Беларусі Петруся Усцінавіча Броўкі. Пятрусь Броўка…. Гэтае імя даўно ўвайшло ў гісторыю. Без творчасці Петруся Броўкі немагчыма ўявіць шляхі і тэндэнцыі развіцця беларускай паэзіі, увогуле гісторыю ўсёй нашай нацыянальнай літаратуры XX ст. У савецкі час П.Броўка быў шырокапрызнаны пісьменнік: яму былі нададзены званні народнага паэта Беларусі, Заслужанага дзеяча навукі БССР, прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы, ён стаў акадэмікам навук БССР, лаўрэатам Ленінскай прэміі, П.Броўка займаў адказныя пасады ў пісьменніцкіх саюзах. Шмат гадоў узначальваў выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», якое стваралася пры яго непасрэдным удзеле і з'явілася значнай падзеяй у духоўна – культурным жыцці рэспублікі. Паэзія Петруся Усцінавіча ўвабрала ўсе лепшае з гісторыі і культуры народа.
  Пятрусь Броўка нарадзіўся ў в. Пуцілкавічы на Ушаччыне. Гэты край даў беларускай літаратуры такіх вядомых мастакоў слова, як В. Быкаў, Р. Барадулін, Е. Лось, С. Законнікаў. З маленства Пятрусь зведаў цяжкую працу, няпростае чалавечае жыццё, хараство роднай прыроды. На навучанне ў сям'і не хапала сродкаў. З трынаццаці гадоў Пятрусь пачаў працаваць: быў перапісчыкам у валасным ваенным камісарыяце, справаводам у выканкоме, рахункаводам у саўгасе, старшынёй сельсавета. З 1927 г. ён - адказны сакратар газеты "Чырвоная Полаччына" і адначасова кіраўнік мясцовай філіі "Маладняка". Менавіта ў гэтай газеце з'явіліся першыя вершы Броўкі. Неўзабаве ён пакінуў Полацк: прага да ведаў, жаданне пашырыць сваю адукацыю прывялі яго ў 1928 г. на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Белдзяржуніверсітэта.
У гонар Петруся Броўкі ў нашай школе стораны куточак, прысвечаны яго жыццю і творчай дзейнасці, дзе размешчаны фотаздымкі, лісты да сяброў, фоназапісы, лепшыя літаратурныя творы паэта. Вучні разам з настаўнікамі школы ў прошлым навучальным годзе наведалі радзіму паэта, сустракаліся з блізкімі яму людзьмі,  занатавалі фоназапісы гэтых размоў,  наведалі мемарыяльны пакой у Вялікадолецкай сярэдняй школе.Быў сабраны багаты і цікавы матэрыял, які скарыстоўваецца настаўнікамі і вучнямі на ўроках не толькі беларускай мовы і літаратуры, але і пры правядзенні тэматычных і класных гадзін. Традыцыйнымі сталі літаратурныя чытанні вершаў Пятруся Броўкі, завочныя экскурсіі па радзіме паэта, творчыя вечары. Бо адной з прыярытэтных выхаваўчых задач нашай школы з'яўляецца выхаванне патрыятычных адносін да спадчыны нашага народа, краіны, мовы.    Трыццатыя гады - час інтэнсіўнага станаўлення таленту Броўкі. У гэты перыяд з'явіліся яго першыя кнігі "Прамова фактамі", "Гады як шторм" (абедзве 1930), "Цэхавыя будні" (1931) і інш. Дружба, каханне, радасць сумеснай працы, добры свет людскіх узаемаадносін, чалавечых пачуццяў зрабіліся крыніцай ранняй лірыкі паэта.  У 1940 г. выйшаў зборнік паэта "Шляхамі баравымі", у якім яго талент дасягнуў высокай паэтычнай вяршыні. Калі пачалася вайна, Броўка быў сярод тых, хто першымі з'яўляліся на прызыўныя пункты. Ён працаваў інструктарам-літаратарам франтавой газеты "За Советскую Белоруссию" на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў у партызанскім друку. Балючыя, шчымлівыя сюжэты яго вершаў, балад, паэм, прысвечаных вайне.Тэма вайны працягваецца і ў лепшай паэме Броўкі "Голас сэрца" (1960). Яна прысвечана маці паэта, якая загінула ў Асвенцыме.     Паэтычны талент Броўкі дасягнуў вяршыні ў 60-70-ыя гады.Выйшлі ў свет зборнікі "Пахне чабор" (1959), "Далёка ад дому" (1960), "Між чырвоных рабін" (1969), "Калі ласка" (1972) і інш. Яны вызначаюцца тонкім лірызмам, эмацыянальнай шчодрасцю, гуманістычным пафасам. Мілагучнасцю, шчымлівай пяшчотай напоўнены вершы "Пахне чабор…", "Александрына", якія сталі цудоўнымі песнямі.     Пятрусь Броўка вядомы перш за ўсё як паэт. Аднак з юных гадоў і да апошніх дзён ён пісаў і прозу. Пяру пісьменніка належаць зборнікі аповесцей "Каландры" (1931), нарысаў "Ураджай" (з П. Глебкам, 1933), "Месяц у Чэхаславакіі" (1952), раман "Калі зліваюцца рэкі" (1957), зборнік апавяданняў "Разам з камісарам" (1974). Паэзія П.Броўкі – гэта голас нашага сучасніка, якога хвалююць пытанні вайны і міру, жыцця і смерці, любові і нянавісці.